№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Оксфардскі слоўнік ангельскай мовы больш не будзе выходзіць на паперы

9 верасня 2010

Оксфардскі слоўнік ангельскай мовы больш не будзе выходзіць на паперы
Продажы слоўніка ўпалі, як тлумачаць выдаўцы, праз рост папулярнасці онлайн-альтэрнатываў. Апошняя версія слоўніка паспяхова існуе ў сеціве і мае 2 мільёны хітоў у месяц ад карыстальнікаў, якія штогод плацяць за падпіску на сэрвіс па 240 фунтаў стэрлінгаў ($370).

“Рынак друкаваных слоўнікаў проста знікае, ён падае на дзясяткі адсоткаў у год”, — кажа Найджэл Портвуд, выканаўчы дырэктар выдавецтва Оксфардскага ўніверсітэта.

У выніку наступнае, трэцяе выданне слоўніка, падрыхтаванае яшчэ менш чым на траціну, магчыма, з’явіцца толькі ў электронным выглядзе. Усё залежыць ад попыту, які не прагназуецца значна высокім. Над слоўнікам ужо 21 год працуе каманда з 80 навукоўцаў, і праца наўрад ці скончыцца хутчэй чым праз дзесяцігоддзе. Папярэдняе выданне Оксфардскага слоўніка заняло 20 тамоў.

На думку Портвуда, з распаўсюдам такіх онлайн-чытальнікаў, як iPad ад Apple і Amazon Kindle, друкаваным слоўнікам засталося жыць каля 30 гадоў. Паводле стратэгіі распрацоўшчыкаў электронных чытальнікаў, ужо праз пяць гадоў электронныя кнігі будуць дамінаваць над звычайнымі.

Цікава, што нягледзячы на сваю рэпутацыю, Оксфардскі слоўнік (праца над ім вядзецца з 1884 у аднайменным універсітэце) ніколі не прыносіў прыбытку. А расходы на даследаванні, звязаныя са слоўнікам, складаюць некалькі мільёнаў фунтаў у год.
паводле generation.by

Чытайце таксама

338