№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Абвешчаныя фіналісты расійскай прэміі “Ясная Паляна”

10 верасня 2010

Абвешчаныя фіналісты расійскай прэміі “Ясная Паляна”
Старшыня журы конкурсу, прапраўнук пісьменніка Уладзімір Талстой, адзначыў, што павелічэнне колькасці фіналістаў звязанае з тым, што ў гэтым годзе было ўдвая больш намінантаў – 43 аўтары.

Шорт-ліст прэміі “Ясная Паляна” 2010 году ў намінацыі «XXI стагоддзе» (750 тысяч рублёў):

    Аляксандр Ілічэўскі (“Перс”)

    Барыс Клімычаў (“Треугольное письмо”)

    Максім Осіпаў (“Грех жаловаться”)

    Алег Паўлаў (“Асистолия”)

    Міхаіл Таркоўскі (“Замороженное время”)

    Алена Тахо-Годзі (“У мирного порога моего”)



Лаўрэат намінацыі “Сучасная класіка” (900 тысяч рублёў) абіраецца сябрамі журы і ўзнагароджваецца за празаічныя твор, напісаны да 2000 году.

Пераможцаў прэміі “Ясная Паляна” абвесцяць у пачатку кастрычніка.

Прэмія “Ясная Паляна” з 2003 году прысуджаецца “аўтарам, творы якіх нясуць у сабе ідэалы чалавекалюбства, міласэрнасці і маральнасці, апетыя ў творчасці Л.М. Талстога”.
паводле openspace.ru

Чытайце таксама

327