№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

15 верасня ў Беларусі святкуюць Дзень бібліятэк

13 верасня 2010

15 верасня ў Беларусі святкуюць Дзень бібліятэк
Святкаванне Дня бібліятэк — знамянальная падзея ў жыцці нашай краіны, якая сведчыць пра ўвагу дзяржавы і грамадства да бібліятэк як да найважнейшага элемента інфармацыйнай прасторы. Свята бібліятэчнай культуры адзначаецца ў нашай краіне з 2001 г. згодна з указам прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, паводле якога быў прызначаны Дзень бібліятэк — 15 верасня. Гэта дата была выбрана невыпадкова: 15 верасня 1922 г. лічыцца днём заснавання Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, якая ўзначальвае бібліятэчную сістэму рэспублікі і з’яўляецца ўніверсальнай навуковай бібліятэкай, рэспубліканскім інфармацыйным і сацыякультурным цэнтрам.

Святочныя мерапрыемствы традыцыйна пачнуцца з урачыстасці, прысвечанай Дню бібліятэк, што адбудзецца 15 верасня а 12-й гадзіне на плошчы перад Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі каля помніка Ф. Скарыну. У мерапрыемстве возьмуць удзел прадстаўнікі дзяржаўных органаў у сферы культуры і бібліятэчнай справы, прадстаўнікі бібліятэчнай грамадскасці з розных рэгіёнаў Беларусі, запланаваныя таксама тэатралізаваныя і харэаграфічныя нумары.
паводле nn.by

Чытайце таксама

428