№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Новы літаратурны праект: калі паэзія робіцца відовішчам

14 верасня 2010

Новы літаратурны праект: калі паэзія робіцца відовішчам
Раз на тыдзень на сайтах Budzma.org і litradio.by будзе з’яўляцца па адным відэа беларускіх паэтаў, “адрозных сваёй непаўторнай манерай чытання, з уласнымі тэмамі і падыходамі да іх раскрыцця”.

Стваральнікі праекту, не чакаюць, што яго “можна будзе падпарадкаваць пэўнаму фармату” і не збіраюцца “загадваць аўтару, што чытаць альбо што не чытаць”. А таму верш для відэа паэт будзе выбіраць абсалютна самастойна.

Сярод першых выканаўцаў паэзіі – Віктар Жыбуль, Андрэй Адамовіч, Наста Манцэвіч, Віталь Рыжкоў, Антон Рудак, Ася Волкава.



Папярэднюю згоду на ўдзел у праекце далі Уладзімір Арлоў, Андрэй Хадановіч, Джэці, Югася Каляда, Таццяна Нядбай, Уладзімір Лянкевіч, Таццяна Сівец, Кацярына Зыкава, Дзмітры Строцаў.

Імёны ўлюбёных паэтаў, якіх вы жадалі б бачыць у “Чорна-белых вершах”, арганізатары праекту просяць дасылаць на адрас razam@budzma.org з пазнакай “вершы”.
паводле budzma.org

Чытайце таксама

419