№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

У Беларусі пройдзе англамоўны слэм

16 верасня 2010

У Беларусі пройдзе англамоўны слэм
– Візіт Сміта – выдатная нагода для аматараў літаратуры пабачыць сусветна вядомага паэта ў дзеянні, – кажа крытык Маргарыта Аляшкевіч, адна з арганізатарак прыезду Марка Сміта ў Беларусь. – І ў дадатак можна наўпрост абмеркаваць перспектывы слэм-паэзіі з яе стваральнікам. Выступы з удзелам Марка Сміта адбудуцца ў Лінгвістычным універсітэце і БДУ, а таксама ў Пушкінскай бібліятэцы.

6 кастрычніка ў мінскім R-сlub’e Майкл Сміт правядзе фінал беларускага ENLP (Англамоўнага паэтычнага слэму). 20 вядомых і невядомых беларускіх паэтаў будуць спаборнічаць у гэтым паэтычным мастацтве. Хіба з адной нечаканкай – усё (чытанне твораў, іх ацэнка і мадэрацыя) будзе адбывацца па-ангельску. Чаму, маючы цэлую плеяду айчынных слэм-паэтаў, раптам не на роднай мове?

– Мы наракаем, што нашая літаратура не знаходзіць выхаду ў свет, – адказвае Маргарыта Аляшкевіч, – думаю, наш англамоўны слэм падштурхне і паспрыяе папулярызацыі нашай паэзіі за мяжою. У дадатак, на вечарыне будзе абвешчаны вольны мікрафон, і ўсе ахвотныя змогуць пачытаць свае вершы па-беларуску.

Арганізатары запрашаюць да ўдзелу ў англамоўным паэтычным слэме ўсіх ахвотных. Заявы прымаюцца з 8 верасня да 30 верасня 2010 на электронную пошту: ircinfo@usembassy.minsk.by

Марк Сміт (нар. у 1949) – амерыканскі паэт, заснавальнік паэтычнага слэм-руху. Ён пачаў сваю кар’еру ў сярэдзіне 80-х. Ён хутчэй прадстаўляе, чым проста дэкламуе свае творы. Сміт сцвярджае, што сваёй творчасцю хоча вярнуць паэзію народу, бо на звычайных паэтычных вечарынах людзі пачалі нудзіцца. Сміт – аўтар тэлеперадачы «Злучаныя Штаты Паэзіі».
паводле nn.by

Чытайце таксама

Вера Бурлак стала сёлетняй лаўрэаткай прэміі Шэрмана

Прэмія імя Карласа Шэрмана была ўручана Веры Бурлак за паспяховы сінтэз перакладчыцкіх тэхнік пры пераўвасабленні мастацкага ўніверсуму Льюіса Кэрала ў перакладзе кнігі «Скрозь Люстэрка і што ўбачыла там…

Выйшла дэтэктыўная кніга Роберта ван Гуліка пра Старажытны Кітай

У выдавецтве “Кнігазбор” выйшаў зборнік дэтэктыўных апавяданняў Роберта ван Гуліка “Следства вядзе суддзя Дзі”. Перакладчыца — Ганна Янкута. Кніга падрыхтаваная сумесна Саюзам беларускіх пісьменнікаў і…

іншыя навіны
201