№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Названыя фіналісты “Рускага Букера”

7 кастрычніка 2010

Названыя фіналісты “Рускага Букера”
Шорт-ліст «Рускага Букера–2010»:

  • 1. Алег Заёнчкоўскі – «Счастье возможно»;
  • 2. Андрэй Іваноў – «Путешествие Ханумана на Лолланд»;
  • 3. Алена Калядзіна – «Цветочный крест»;
  • 4. Марыям Петрасян – «Дом, в котором...»;
  • 5. Герман Садулаеў – «Шалинский рейд»;
  • 6. Маргарыта Хемлін – «Клоцвог».


Сёлета на прэмію «Рускі Букер» вылучалася 95 твораў, з якіх да конкурсу было дапушчана 24. У працэсе вылучэння намінантаў узялі ўдзел 47 выдавецтваў, 9 часопісаў, 4 універсітэты і 11 бібліятэк.

Журы «Рускага Букера–2010»: пісьменнікі Руслан Кірэеў (старшыня) і Валерый Папоў, крытыкі Марына Абашава і Марыя Рэмізава, рэжысёр і сцэнарыст Вадзім Абдрашытаў.

Грашовы прыз пераможцу ў 2010 годзе павялічыўся да 600 тысяч расійскіх рублёў; фіналісты атрымаюць па 60 тысяч рублёў.

Лаўрэат прэміі «Рускі Букер» будзе названы 2 снежня 2010 года. Летась перамог раман “Час жанчын” пецярбургскай пісьменніцы Алены Чыжовай.
паводле openspace.ru

Чытайце таксама

303