№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Салман Рушдзі напіша раман пра сваё жыццё ў выгнанні

12 кастрычніка 2010

Салман Рушдзі напіша раман пра сваё жыццё ў выгнанні
Пасля публікацыі рамана Рушдзі “Сатанінскія вершы” (1988), сярод персанажаў якога быў прарок Мухамед, іранскі аятала Хамейні публічна пракляў пісьменніка ў сваёй фетве і прысудзіў яго, а таксама ўсіх асоб, якія маюць дачыненне да выдання кнігі, да смяротнага пакарання, паклікаўшы мусульман усяго свету выканаць прысуд.

У многіх мусульманскіх краінах тады прайшлі дэманстрацыі пратэсту, кнігі Рушдзі спальвалі на вуліцах. Пісьменнік пражыў дзевяць гадоў пад аховай паліцыі. У інтэрв'ю агенцтву Reuters Рушдзі распавёў, што мемуары запоўняць “інфармацыйны вакуум”, які адносіцца да гэтага цяжкага перыяду ў яго жыцці. Па словах пісьменніка, успаміны будуць перш за ўсё “чалавечай гісторыяй пра тое, што здарылася, – здарылася не толькі са мной, але і з маімі дзецьмі, з маёй маці, з тымі, хто быў побач са мной у тыя гады”.

“Я пачаў працаваць над мемуарамі, – паведаміў Рушдзі. – Ужо напісана каля ста старонак, гэта прыблізна чвэрць усёй кнігі. Я збіраюся скончыць кнігу да канца гэтага году”.

На планы пісьменніка можа паўплываць удзел у працы над экранізацыяй яго рамана “Дзеці паўночы” (1981). Рушдзі працуе над сцэнарам фільма сумесна з індыйска-канадскім рэжысёрам Дыпай Метай.

Толькі што Салман Рушдзі выпусціў працяг свайго казачнага міні-рамана “Гарун і мора гісторый” – кнігу пад назвай “Лука і агонь жыцця” (Luka and the Fire of Life), якую ён напісаў спецыяльна для свайго малодшага сына Мілана.
паводле openspace.ru

Чытайце таксама

538