№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Знайшлі невядомае апавяданне Энтані Бёрджэса

20 кастрычніка 2010

Знайшлі невядомае апавяданне Энтані Бёрджэса
Тэкст у архіве пісьменніка, перанакіраваны з яго кватэры ў Манака, знайшоў Эндру Бісуэл, кіраўнік Міжнароднага фонда Энтані Бёрджэса. Па словах Бісуэла, 11-старонкавае апавяданне напісанае выдатна і не толькі дэманструе майстэрства аўтара ў малой форме, але і адлюстроўвае яго захопленасць містыкай.

«Яго вельмі цікавілі гараскопы, карты Таро і прарочыя сны. У другім томе аўтабіяграфіі Бёрджэс нават сцвярджаў, што яму ўдалося прадказаць забойства Кенэдзі ў 1963 годзе», – кажа Бісуэл. Пасля смерці пісьменніка ў яго асабістых рэчах знайшлі сем калодаў Таро, адну з якіх Бёрджэс намаляваў сам.

Мяркуецца, што апавяданне Chance Would Be A Fine Thing было напісанае ў 1965 годзе, аднак спробы Бёрджэса яго надрукаваць у часопісах былі непаспяховымі. Зараз яго прачытаюць у брытанскім радыёэфіры 22 кастрычніка на станцыі BBC Radio 3. Тэкст таксама, хутчэй за ўсё, будзе ўключаны ў зборнік апавяданняў Бёрджэса пад рэдакцыяй Бісуэла. Плануецца, што зборнік выдадуць у 2013 годзе.
паводле openspace.ru

Чытайце таксама

Найлепшая перакладная проза за 2017 па версіі Андрэя Хадановіча

Перакладной прозы за мінулы год у нас выйшла столькі, што і літаратурныя крытыкі звярнулі ўвагу, і некаторыя арыгінальныя празаікі спалохаліся: а ці такія яны ўжо арыгінальныя, каб вытрымаць гэту канкурэнцыю.

Сэкс, джаз і алкаголь: выйшаў даведнік па Вільні шалёных 70-х

Пасля цяжкай працяглай працы выйшаў з друку першы беларускі пераклад славутага рамана "Віленскі покер" Рычарда Гавяліса. Антысавецкі дэтэктыў, эратычны трылер і разам з тым даведнік па аўтэнтычнай Вільні,…

Новыя пераклады сучаснай беларускай літаратуры выйшлі ў Польшчы

Адразу тры кнігі беларускіх аўтараў выйшлі цягам ліпеня ў люблінскім выдавецтве “Warsztaty kultury“.

Абвешчаны доўгі спіс Прэміі Карласа Шэрмана

Журы прэміі імя Карласа Шэрмана вызначыла доўгі спіс намінантаў: 22 кнігі, перакладзеныя з 9 моваў 26 перакладчыкамі, выдадзеныя ў 9 выдавецтвах.

іншыя навіны
188