№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Бунінскую прэмію атрымаў Грыгорый Кружкоў

22 кастрычніка 2010

Бунінскую прэмію атрымаў Грыгорый Кружкоў
У выніку паэтычную прэмію прысудзілі Ларысе Васільевай, вядомай у асноўным сваімі празаічнымі творамі (напрыклад, "Дзеці Крамля"). Найлепшым перакладчыкам вершаў быў названы Грыгорый Кружкоў, вядомы па перакладах такіх паэтаў, як Роберт Фрост, Джон Кітс і многіх іншых. Малыя прэміі ў гэтай намінацыі дасталіся Яўгенію Фельдману, Вячаславу Купрыянаву і Міхаілу Сінельнікаву.

Бунінская прэмія была заснаваная ў 2004 годзе і ўручаецца штогод у розных намінацыях. У мінулым годзе прэмію за публіцыстыку атрымаў Аляксандр Праханаў з кнігай "Сімфонія пятай імперыі. Імперская крышталяграфія" і серыяй перадавіцаў газеты "Завтра".

Журы прэміі ўзначальвае літаратуразнаўца і музыказнаўца Святаслаў Бэлза.
паводле lenta.ru

Чытайце таксама

312