№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

У Германіі ўручылі найпрэстыжнейшую літаратурную ўзнагароду

25 кастрычніка 2010

У Германіі ўручылі найпрэстыжнейшую літаратурную ўзнагароду
У Дармштаце ў суботу, 23 кастрычніка, адбылася цырымонія ўручэння пісьменніку з Берліна Райнхарду Ірглю самай прэстыжнай літаратурнай узнагароды ў Германіі – прэміі імя Георга Бюхнер. Як паведамляе агенцтва dpa, з галоўнай прамовай на цырымоніі выступіў літаратурны крытык, пісьменнік Гельмут Бётыгер. Узнагарода ў памеры 40 тысяч еўра прысуджаная 57-гадоваму Райнхарду Ірглю за яго раманы, у прыватнасці за сямейны эпас "Цішыня" і раман "Незавершаныя", які выйшаў у 2003 годзе. Свае творы яму ўдалося апублікаваць толькі пасля аб'яднання Германіі.

Прэмія імя Георга Бюхнера заснаваная ў 1923 годзе ўладамі Гесэна як штогадовая ўзнагарода ў галіне літаратуры і мастацтва, нагадвае агенцтва epd. З 1933 па 1944 гады яна не прысуджалася. З 1951 году прэмія стала чыста літаратурнай і штогод прысуджаецца Акадэміяй нямецкай мовы і літаратуры ў Дармштаце аўтару, які робіць выдатны ўнёсак у развіццё нямецкай мовы і нямецкамоўнай літаратуры.

Сярод пісьменнікаў, якія ў розныя гады былі лаўрэатамі прэміі імя Георга Бюхнера – немцы Ганна Зегерс і Аляксандр Клюге, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры, аўстрыйка Эльфрыда Елінэк.
паводле dw-world.de

Чытайце таксама

285