Тыя, што дагэтуль хаваліся ў цені замежных аўтараў, зашываліся па кватэрах, занурыўшыся ў слоўнікі, і прыпадалі да манітораў, заглыбіўшыся ў павуцінне кантэксту, збяруцца разам, каб раскатурхаць занураны ў восеньскія мроі паспаліты народ ды і сябе заадно.
Да месца збору кожны з іх прынясе свой найлепшы твор, а таксама раскажа гісторыю яго стварэння.
Сярод запрошаных – Лявон Баршчэўскі, Алесь Разанаў, Зміцер Колас, Ганна Янкута, Сяргей Сматрычэнка, Павал Касцюкевіч, Віталь Рыжкоў, Вера Бурлак, Марына Казлоўская, Алеся Башарымава, Юля Цімафеева. А таксама віртуальныя сюрпрызы ад перакладчыкаў з чужыны.
Вядоўца – Андрэй Хадановіч.
Пачатак Дня ўсіх святых перакладчыкаў – 16.00.
Адрас кнігарніЎгалерэі: Мінск, пр. Незалежнасці, 37А.
Не бойцеся перакладчыкаў. Яны харошыя.