№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Візуальная і камбінаторная паэзія ў галерэі “Ў”

28 кастрычніка 2010

Візуальная і камбінаторная паэзія ў галерэі “Ў”
Двое візуальных літаратараў, што дагэтуль не ведалі адзін аднаго, узаемна візуалізаваліся: Беат Глоар са швейцарскага Клінгнаў і беларус Дзмітры Дзмітрыеў з Магілёва ўтварылі тандэм. Абодва – прадстаўнікі візуальнай ды камбінаторнай літаратуры. Яны гуляюць з літарамі, словамі ў пошуках моўнай шматзначнасці.

Свае працы з прыхаванымі і падвоенымі сэнсамі яны прадстаўляюць у галерэі “Ў”. Працы, што ствараліся паасобку, незалежна адна ад адной, аб’яднаныя ў пары, распачынаюць дыялог, поўны супярэчнасцяў ды адзінагалоснасці, нечаканасцяў ды заканамернасцяў.

Разам Беат Глоар і Дзмітры Дзмітрыеў – больш, чым літаратурны тандэм. Гэта вывучэнне культурнага і моўнага асяродку свайго суразмоўцы. Распачаты “Культуркантактам Ааргаў – Беларусь” жнівеньскі дыялог у швейцарскім Бадэне цяпер мае свой працяг у Мінску. “Жыццё надзвычай кароткае, – кажа куратар праекту Мадлен Рай і дадае: – Каб бавіць гэты час дома”.

Адкрыццё выставы – 1 лістапада ў 20:30 у зале кнігарні “ЛогвінаЎ”, творы можна будзе ўбачыць у трэш-зале галерэі і ў самой кнігарні.

Адрас галерэі “Ў”: Мінск, пр. Незалежнасці, 37А.
паводле ygallery.by

Чытайце таксама

Амерыканскія дажынкі ў кнігарні Логвінаў

Рэдактарка кніжнай серыі "Амерыканка" Марыя Мартысевіч і перакладчык Ігар Кулікоў запрашаюць 6 верасня ў кнігарню "Логвінаў" на прэзентацыю рамана Чарльза Букоўскі “Чытво” па-беларуску.

Абвешчаны Доўгі спіс Прэміі імя Ежы Гедройца

Журы Прэміі імя Ежы Гедройца прачытала 32 пададзеныя на Прэмію кнігі і пасля абмеркавання зацвердзіла Доўгі спіс.

Адкрыты прыём заявак на прэмію Шэрмана

Прэмія Шэрмана ўручаецца за найлепшы пераклад мастацкай кнігі на беларускую мову. Пераможца атрымае чэк на суму, эквівалентную 2000 у.а. Падаць заяўку можна да 10 ліпеня.

Трэці "Холмс" па-беларуску: з чаго ўсё пачалося

У выдавецтве “Янушкевіч” выйшла трэцяя кніга з серыі пра Шэрлака Холмса. У ёй пад адной вокладкай змешчаныя дзве аповесці Артура Конана Дойла — “Эцюд у пунсовым” і твор, які даў кнізе назву — “Знак чатырох”.…

іншыя навіны
199