№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Габрыэль Гарсія Маркес выдаў новую кнігу

29 кастрычніка 2010

Габрыэль Гарсія Маркес выдаў новую кнігу
Зборнік уключае 22 прамовы Маркеса, самая ранняя з якіх датуецца 1944 годам, калі будучаму пісьменніку было 17 гадоў і ён выступаў на выпускным вечары ў школе. Таксама ў зборнік уключаная прамова Маркеса на ўручэнні Нобелеўскай прэміі па літаратуры, зробленая ў 1982 годзе, прамовы на ўручэнні іншых прэмій і публічных мерапрыемствах.

Паводле словаў выдаўца Крыстабаля Пэра, Маркес браў актыўны ўдзел у працы над кнігай і заявіў, што ўсе яго прамовы – добры дадатак да мастацкіх твораў, што яны таксама адлюстроўваюць яго эвалюцыю як пісьменніка. На падрыхтоўку кнігі да друку пайшло прыкладна паўтара году.

Апошні раман Маркеса – " Успамін пра маіх сумных прастытутак" – выйшаў у 2004 годзе (па-беларуску ў газеце “Наша Ніва” друкаваліся ўрыўкі з яго ў перакладзе Багдана Арлова). Цяпер пісьменнік рыхтуе яшчэ адну кнігу – зборнік артыкулаў у перыядычных выданнях, – а таксама працуе над новым раманам, які называецца "У жніўні сустрэнемся" (En agosto nos vemos).
паводле lenta.ru

Чытайце таксама

372