№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Тоні Морысан стала кавалерам ордэна Ганаровага легіёна

8 лістапада 2010

Тоні Морысан стала кавалерам ордэна Ганаровага легіёна
, паведамляе The Guardian.

Звяртаючыся да пісьменніцы, Мітэран абыграў назву яе самага вядомага рамана – "Любая". "У нашых вачах вы ўвасабляеце найлепшае ў Амерыцы – любоў да свабоды. Гэта тое, што дазволіла дзяўчынцы, якая нарадзілася ў беднай чорнай сям'і ў Агаё ў перыяд расавай сегрэгацыі, вырасці і стаць найвялікшай пісьменніцай ЗША", – сказаў Мітэран.

79-гадовая Морысан у зваротнай прамове адзначыла, што яе заўсёды добра прымалі ў Францыі. Пісьменніца таксама ўзяла ўдзел у цырымоніі адкрыцця ў Парыжы мемарыяльнай лаўкі, прысвечанай забароне рабства.

У 1988 годзе Морысан стала пулітцэраўскай лаўрэаткай за раман "Любая", дзеянне якога адбываецца ў канцы XIX стагоддзя ў Агаё. Гераіня, чарнаскурая жанчына, забівае сваю дачку, ратуючы яе ад рабства. У 1993 годзе Морысан прысудзілі Нобелеўскую прэмію, а яшчэ праз пяць гадоў на экраны выйшла экранізацыя "Любай". У фільме Джонатана Дэмэ (рэжысёра "Маўчання ягнятаў") галоўную ролю грала тэлезорка Опра Ўінфры.

Сярод іншых англамоўных пісьменнікаў, узнагароджаных ордэнам Ганаровага легіёна, – Грэм Грын і Джоан Роўлінг.
паводле lenta.ru

Чытайце таксама

330