№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Абвясцілі фіналістаў расійскай прэміі “Дэбют”

17 лістапада 2010

Абвясцілі фіналістаў расійскай прэміі “Дэбют”
Як адзначана на сайце прэміі, журы «Дэбюта» кіравалася рознымі крытэрамі адбору: інтэлектуальнай напружанасцю, моўнай выразнасцю, сацыяльнай значнасцю твораў. Тым не менш, рознагалоссяў па фінальным спісе амаль не паўстала.

Шорт-ліст прэміі "Дэбют" 2010 года

  • Намінацыя «Буйная проза»:

  • 1. Кацярына Камаут (С.-Пецярбург) – “Повесть о мусорном баке”;
  • 2. Яўгеній Палішчук (Омск) – “На районе”, аповесць;
  • 3. Вольга Рымша (Новасібірск) – “Тихая вода”, аповесць.


  • Намінацыя «Малая проза»:

  • 1. Ганна Гераскіна (Кіеў, Украіна) – «Я тебя не слышу», апавяданне;
  • 2. Ілля Луданаў (Вузлавая, Тульская вобл.) – “Секрет Небосвода”, апавяданне;
  • 3. Барыс Пейгін (Северск, Томская вобл.) – “Жизнь Сергея Ипсиланти”, апавяданне;
  • 4. Андрэй Сіманаў (Масква) – падборка апавяданняў


  • Намінацыя “Паэзія”:

  • 1. Аляксей Афонін (С.-Пецярбург) – вершы са зборніка “Вода и время”;
  • 2. Ганна Арліцкая (Масква) – падборка вершаў;
  • 3. Галіна Рымбу (Омск) – падборка вершаў.


  • Намінацыя “Драматургія”:

  • 1. Марыя Зялінская (Растоў-на-Доне) – “Слышишь?”, п'еса;
  • 2. Яраслава Пуліновіч (Екацерынбург) – “Он пропал без вести”, п'еса ў адной дзеі;
  • 3. Уладзімір Часнакоў (Пецярбург) – “Скука двенадцатого года”, п'еса.


  • Намінацыя “Эсэістыка”:

  • 1. Фёдар Ярмошын (Адзінцова, Маскоўская вобл.) – падборка эсэ;
  • 2. Максім Кайнер (Іжэўск) – “Поколение периода полураспада СССР”, эсэ;
  • 3. Таццяна Мазепіна (Бранск) – “Путешествие в сторону рая. В Египет по земле”, эсэ;
  • 4. Алена Пагарэлая (Зарэчны, Пензенская вобл.) – «Портреты», цыкл эсэ пра сучасных пісьменнікаў.


Па ініцыятыве заснавальніка прэміі “Дэбют”, кіраўніка гуманітарнага фонду “Пакаленне” Андрэя Скоча ў 2010 годзе заснаваны спецыяльны прыз па фантастыцы, які прысудзілі Анастасіі Тытарэнка (Кіеў, Украіна) за раман “Ржавые цветы”.

Па рашэнні журы ганаровай згадкі заслугоўваюць Яўгеній Масквін (Каралёў, Маскоўская вобл.) за раман “Предвестники табора”, Аляксандра Кісялёва (Масква) за апавяданне “Счастливая жизнь Жерара”, Наталля Міхайлава (С.-Пецярбург) за падборку апавяданняў, Анастасія Чарнова (Масква) за падборку апавяданняў, Кірыл Карчагін (Масква) за цыклы і падборкі вершаў, Керэн Клімоўскі (Провідэнс, ЗША) за трагікамедыю “Вы заслоняете мне океан” і п'есу «Рада», Ягор Каратаў (Кёльн, Германія) за зборнік эсэ “Последнее слово”, Вера Кашык (Іркуцк) за падборку эсэ.

Урачыстая цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў прэміі “Дэбют” адбудзецца 7 снежня 2010 у Тэатральным цэнтры “На Гарачым”.

Прэмія існуе з 2000 году і ўручаецца аўтарам, маладзейшым за 25 гадоў, якія пішуць на рускай мове, незалежна ад месца іх пражывання.
паводле openspace.ru

Чытайце таксама

303