№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Абвесцілі расійскую “Вялікую кнігу” за 2010 год

24 лістапада 2010

Абвесцілі расійскую “Вялікую кнігу” за 2010 год
Другая прэмія (1,5 млн рублёў) прысуджаная Аляксандру Ілічэўскаму за раман “Перс”, трэцяя (1 млн рублёў) – Віктару Пялевіну за раман «t».

У шорт-ліст прэміі таксама ўваходзілі:

  • Андрэй Балдзін – “Московские праздные дни”;
  • Яўген Вадалазкін– “Соловьев и Ларионов”;
  • Міхаіл Гігалашвілі – “Чертово колесо”;
  • Алег Заянчкоўскі – “Счастье возможно. Роман нашего времени”;
  • Яўгеній Клюеў – “Андерманир штук”;
  • Павел Крусанаў – “Мертвый язык”;
  • Алег Паўлаў – “Асистолия”;
  • Віктар Пялевін – “t”;
  • Герман Садулаеў – “Шалинский рейд”;
  • Раман Сенчын – “Елтышевы”;
  • Асар Эпель – “Латунная луна”;
  • Барыс Яўсееў – “Евстигней”


Па выніках чытацкага галасавання “Вялікай кнігі” першае месца атрымаў раман “t” Віктара Пялевіна, другое – «Андерманир штук» Яўгенія Клюева, трэцяе – “Чертово колесо” Міхаіла Гігалашвілі.

Спецыяльны прыз “За гонар і годнасць” у 2010 годзе прысуджаны вялікаму рускаму пісьменніку Антону Паўлавічу Чэхаву. Прызавыя грошы будуць перададзеныя ў Чэхаўскі фонд РАН.

Прэмія “Вялікая кніга”, другая па велічыні літаратурная ўзнагарода ў свеце па памеры прызавога фонду (5,5 млн рублёў) пасля Нобелеўскай прэміі па літаратуры, была заснаваная ў 2005 годзе “з мэтай пошуку і заахвочвання аўтараў літаратурных твораў, здольных зрабіць істотны ўнёсак у мастацкую культуру Расіі, павышэння сацыяльнай значнасці сучаснай рускай літаратуры, прыцягнення да яе чытацкай і грамадскай увагі”.

На спашуканне прэміі вылучаюцца творы, напісаныя на рускай мове, і аўтарскія пераклады твораў, першапачаткова напісаных на іншых мовах.

Летась прэмію атрымаў Леанід Юзэфовіч за раман “Журавы і карлікі”.
паводле openspace.ru

Чытайце таксама

274