№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Прэмію Сервантэса атрымала Ана Марыя Матутэ

25 лістапада 2010

Прэмію Сервантэса атрымала Ана Марыя Матутэ
Матутэ стала трэцяй жанчынай, уганараванай прэміяй Сервантэса, якая прысуджаецца з 1976 году. Сума прэміі складае 120 тысяч еўра.

Свой першы раман “Маленькі тэатр” Матутэ напісала ва ўзросце 17 гадоў. Яе найбольш вядомыя раманы – “Мёртвыя сыны”, “Салдаты плачуць ноччу”, “Пастка”. Некаторыя з яе кніг перакладзеныя на рускую мову.

Адна з асноўных тэмаў твораў Матутэ – грамадзянская вайна ў Гішпаніі. Яна таксама аўтар кніг для дзяцей. Матутэ – лаўрэат Нацыянальнай прэміі па дзіцячай літаратуры і іншых прэстыжных гішпанскіх прэмій.
паводле lenta.ru

Чытайце таксама

423