№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Самую дарагую кнігу прадалі за 7,3 мільёна фунтаў стэрлінгаў

8 снежня 2010

Самую дарагую кнігу прадалі за 7,3 мільёна фунтаў стэрлінгаў
Папярэдні рэкорд таксама належаў “Птушкам Амерыкі” – працы натураліста і мастака-анімаліста Джона Джэймса Адзюбона. У 2000 годзе адно з выданняў гэтага чатырохтомніка было прададзенае на аўкцыёне ў Нью-Ёрку за 8,8 мільёна даляраў (5,565 мільёна фунтаў стэрлінгаў).

На таргі, праведзеныя Sotheby's 7 снежня ў Лондане, былі выстаўленыя “Птушкі Амерыкі”, выдадзеныя за кошт аўтара ў 1827–1838 гадах. Да пачатку таргоў чатырохтомнік, які ўваходзіў у калекцыю 2-га лорда Хескета, планавалася прадаць за 4-6 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў.

У ліку іншых рарытэтаў з калекцыі лорда Хескета, прапанаваных пакупнікам на аўкцыёне Sotheby's, быў першы збор п'есаў Шэкспіра “Камедыі, гісторыі і трагедыі”, выдадзенае ў 1623 годзе. У каталогу Sotheby's "Камедыі, гісторыі і трагедыі" называюцца “адной з дзвюх найвялікшых кніг на ангельскай мове”. Збор п'есаў Шэкспіра пайшоў з малатка за 1,497 мільёна фунтаў стэрлінгаў.

Усяго на аўкцыён 7 снежня быў выстаўлены 91 прадмет з калекцыі кніг, мініяцюр і манускрыптаў, якія належалі другому лорду Хескету. Падчас таргоў былі прададзеныя лоты на агульную суму ў 14,97 мільёна фунтаў стэрлінгаў.

Таксама 7 снежня ў Лондане Sotheby's правёў асобны аўкцыён заходнееўрапейскіх манускрыптаў і мініяцюр. Самым дарагім лотам гэтых таргоў, як і чакалася, стаў ілюмінаваны рукапіс першай паловы XIV стагоддзя пад назвай “Грааль Рашфуко”. Рукапіс была прададзены за 2,39 мільёна фунтаў стэрлінгаў пры папярэдняй ацэнцы ў 1,5-2 мільёна. Сумарны прыбытак аўкцыёну манускрыптаў і мініяцюр, у рамках якога пакупнікам былі прапанаваныя 36 лотаў, склаў 2,89 мільёна фунтаў стэрлінгаў.
паводле lenta.ru

Чытайце таксама

Амерыканскія дажынкі ў кнігарні Логвінаў

Рэдактарка кніжнай серыі "Амерыканка" Марыя Мартысевіч і перакладчык Ігар Кулікоў запрашаюць 6 верасня ў кнігарню "Логвінаў" на прэзентацыю рамана Чарльза Букоўскі “Чытво” па-беларуску.

Абвешчаны кароткі спіс Прэміі Шэрмана

Сёння, у Сусветны lзень перакладчыка, стаў вядомы кароткі спіс прэміі імя Карласа Шэрмана.

Прэмію Шэрмана ўручаць 25 кастрычніка

Сёлета на прэмію Шэрмана намінаваліся 32 кнігі, перакладзеныя з 15 моваў.

Прэзентацыя зборніка вершаў Баляслава Лесьмяна

30 лістапада 2017 года а 19-ай гадзіне ў кнігарні “Сон Гогаля”(вул. Леніна, 15) у рамках цыкла “МЕСЯЦ ПОЛЬСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ” адбудзецца прэзентацыя зборніка выбраных вершаў Баляслава Лесьмяна ў перакладзе…

іншыя навіны
290