№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

“Кнігай году Бі-Бі-Сі 2010” назвалі раман Жадана

10 снежня 2010

“Кнігай году Бі-Бі-Сі 2010” назвалі раман Жадана
На ўручэнні прэміі Сяргія Жадана не было - ён цяпер у ЗША. Такім чынам, узнагароду ў 1000 фунтаў стэрлінгаў дырэктару выдавецтва "Фоліа" ўручыў надзвычайны і паўнамоцны пасол Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі ва Украіне Лі Тэрнер.

Нагадаем, Сяргій Жадан ужо рабіўся пераможцам кніжнай прэміі "Кніга году Бі-Бі-Сі" ў 2006 годзе (за кнігу "Капітал").

"Ворошиловград" быў абраны з ліку 5 фіналістаў конкурсу ("Груші в тісті" Юрыя Вінічука, "Музей покинутих секретів" Аксаны Забужкі, "Дрозофіла над томом Канта" Анатоля Дністравога, "Століття Якова" Уладзіміра Ліса).

Пераможцу вызначала экспертнае журы. Усяго да ўдзелу ў конкурсе ўкраінскімі выдавецтвамі было пададзена 32 кнігі. Да ўдзелу дапускаліся новыя кнігі прозы, напісаныя на ўкраінскай мове і выдадзеныя паміж вераснем 2009 і вераснем 2010 году.

Экспертамі Бі-Бі-Сі сёлета сталі прафесар УКМА Вера Агеева, дэпутат Вольга Герасімюк, тэлевядучы Андрэй Кулікоў, журналіст "Украінскай праўды" Ірына Славінская і адміністратар прэміі, прадусар Бі-Бі-Сі Святлана Пыркала.

Варта заўважыць, што на цырымоніі ўзнагароджання, акрамя Сяргія Жадана, не прысутнічалі Юры Вінічук і Анатоль Дністравы.

У рамках прэміі "Кніга году Бі-Бі-Сі" быў вызначаны пераможца ў конкурсе чытацкіх рэцэнзій. Ім стаў Давід Ліфшыц з Харкава за рэцэнзію "Раман філосафа" на кнігу Аксаны Забужкі "Музей покинутих секретів".
паводле zaxid.net

Чытайце таксама

227