№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Вызначыліся фіналісты конкурсу маладых літаратараў імя Карласа Шэрмана

9 красавіка 2009

Вызначыліся фіналісты конкурсу маладых літаратараў імя Карласа Шэрмана
9 красавіка ў Беларускім ПЭН-цэнтры былі падведзеныя вынікі конкурсумаладых літаратараў імя Карласа Шэрмана. 77 маладых паэтаў, эсэістаў іперакладчыкаў мастацкай літаратуры даслалі свае працы. Журы ў складзе:Валянцін Акудовіч, Лявон Баршчэўскі, Барыс Пятровіч, Марыя Мартысевіч,Андрэй Хадановіч - вызначылі 20 фіналістаў.

У намінацыі пераклад гэта:

Алена Пятровіч (Віцебск-Менск)
Алена Талапіла (Менск)
Анка Упала (Магілёў)
Вераніка Сідарэнка (Менск)
Ганна Янкута (Менск)
Дар’я Вашкевіч (Менск)
Натальля Давыдоўская (Менск)
Павал Анціпаў (Менск)
Уладзь Лянкевіч (Менск)
Юля Шадзько (Менск)

Да таго ж, у Расію паедзе заахвочвальны прыз ад ПЭН-цэнтру для АляксеяАрцёмава (Тула)

Чытайце таксама

452