№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Прэзентацыя кнігі пра перакладчыка Язэпа Семяжона

14 снежня 2010

Прэзентацыя кнігі пра перакладчыка Язэпа Семяжона
У праграме мерапрыемства плануюцца два аддзяленні:

1. “Гартаючы старонкі кнігі...”: літаратурнае падарожжа па 30 краінах свету разам з аўтарам кнігі, даследчыкамі і аматарамі яго творчасці (з прыпынкамі ў Велікабрытаніі, ЗША, Польшчы, Украіне).

2. “Вяршыні паэзіі высокай...”: спатканне з героямі твораў Уільяма Шэкспіра, Роберта Бёрнса, Адама Міцкевіча, Міколы Гусоўскага ў тэатралізаваных маналогах, рамантычных дыялогах і мізансцэнах.

У прэзентацыі заявілі ўдзел даследчыкі НАН Беларусі, БДУ, БДУ імя М.Танка: член-карэспандэнт Міхась Мушынскі, прафесар Вячаслаў Рагойша, доктар філалагічных навук Іван Чарота, перакладчыкі Васіль Сёмуха і Міхась Кенька, літаратуразнаўцы Галіна Адамовіч і Анатоль Верабей, крытык Леанід Казыра, прадстаўнікі выдавецтва “Беларуская навука” – дырэктар Аляксандр Сташкевіч, галоўны рэдактар Генадзь Кісялёў і інш.

Падчас грамадскага абмеркавання кнігі плануюцца выступленні захавальніцы прыватнага архіва пісьменніка Наталлі Семяжонавай, генерал-палкоўніка Пятра Чавуса, супрацоўнікаў музеяў і бібліятэк. Тэатральна-музычную частку мерапрыемства прадставяць установы: Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў (кафедра тэатральнай творчасці) і Акадэмія мастацтваў (акцёрскае і рэжысёрскае аддзяленні).

У кнізе ўпершыню разглядаецца шматгранная творчая дзейнасць аднаго з найбольш адметных прадстаўнікоў беларускага мастацкага перакладу ХХ стагоддзя Язэпа Семяжона – прафесійнага перакладчыка, паэта, літаратура- і перакладазнаўцы. Перакладчык узнаўляў творы з літаратур, якія існуюць у арыгінале на 34 мовах свету. Многія з іх сталі прыкметнай з’явай не толькі ў айчыннай, але і ў славянскай і нават сусветнай перакладной літаратуры (“Пан Тадэвуш” Адама Міцкевіча, “Песня пра зубра” Міколы Гусоўскага, “Кароль Лір” і “Утаймаванне наравістай” Уільяма Шэкспіра і інш.). Некаторыя пераклады ствараліся пісьменнікам для пастаноўкі на сцэнах тэатраў рэспублікі: Нацыянальнага тэатра імя Янкі Купалы, Дзяржаўнага тэатра імя Якуба Коласа, Тэатра юнага гледача.

Уваход вольны.

Чытайце таксама

433