№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Акадэмія сібірскай літаратуры ўганаравала Някляева

27 снежня 2010

Акадэмія сібірскай літаратуры ўганаравала Някляева
Удзельнікі цырымоніі ў Краснаярску, на якой прысутнічалі вядомыя літаратары Расіі і іншых краін, сустрэлі апладысментамі вестку, што ў намінацыі “грамадзянская мужнасць” адзначаны беларускі паэт Уладзімір Някляеў. Блізкім лаўрэата перададуць прэмію — залатую “цар-рыбу”.

У прамовах прадстаўнікоў журы згадваліся ўласцівыя Някляеву “адсутнасць страху і прынцыповасць у адстойванні прынцыпаў чалавечай свабоды". Прагучалі заклікі неадкладна вызваліць з няволі гэтага знанага літаратурнага і грамадскага дзеяча.
паводле svaboda.org

Чытайце таксама

286