№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

У Расіі абралі найлепшую кнігу году

3 верасня 2009

У Расіі абралі найлепшую кнігу году
Паэтычным зборнікам году стала кніга “500 стихотворений и поэм” Алесі Нікалаевай. У намінацыі “Дэбют” перамагла анталогія віктарыянскай дэтэктыўнай навэлы “Не только Холмс: Детектив времен Конан Дойля”, у намінацыі “Humanitas” – “Дневники” мастака Яўгенія Лансэра.

У намінацыі “Стопялёсткавы лотас” (названай такім чынам, бо Індыя сёлета ёсць ганаровым госцем кірмашу) – энцыклапедыя “Индийская философия”.

Штогадовы Нацыянальны конкурс “Кніга году” быў заснаваны Федэральным агенцтвам па друку і масавых камунікацыях у 1999 годзе ў мэтах падтрымкі расійскага кнігавыдавецтва, заахвочвання найлепшых узораў кніжнага мастацтва і паліграфіі, а таксама прапаганды чытання ў Расіі.
паводле openspace.ru

Чытайце таксама

360