№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Кнігі Куэлью забаранілі ў Іране

11 студзеня 2011

Кнігі Куэлью забаранілі ў Іране
Інфармацыю пра забарону на публікацыю Куэлью перадаў яго іранскі выдавец Араш Хезафі, які прапанаваў пісьменніку распаўсюджваць яго кнігі на фарсі праз інтэрнэт. Па словах Куэлью, ён адказаў на прапанову Хезафі згодай.

Паводле словаў пісьменніка, за 12 гадоў, цягам якіх яго кнігі публікуюцца ў Іране, было прададзена 6 мільёнаў асобнікаў. Ён падкрэсліў, што яго кнігі выходзілі ў краіне за рознымі ўрадамі і што цяперашнюю забарону можна растлумачыць толькі непаразуменнем.

У той жа час Куэлью звярнуўся па падтрымку да ўрада Бразіліі. З асуджэннем таго, што адбылося, ужо выступіла Міністэрства культуры краіны, паведамляе Agencia Estado.

У 2005 годзе ў пісьменніка ўжо быў канфлікт з іранскімі ўладамі, якія канфіскавалі наклад яго рамана "Заір" падчас кніжнага кірмашу ў Тэгеране.

Паўлу Куэлью – аўтар рамана "Алхімік", які стаў рэкардсменам Кнігі рэкордаў Гінэса па колькасці перакладаў пры жыцці аўтара і адным з самых прадаваных літаратурных твораў у свеце. Усяго пісьменнік апублікаваў каля 30 кніг, якія выйшлі накладам больш за 300 мільёнаў асобнікаў у 150 краінах.
паводле lenta.ru

Чытайце таксама

353