№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

У Вялікабрытаніі выйдзе новая кніга пра Шэрлака Холмса

20 студзеня 2011

У Вялікабрытаніі выйдзе новая кніга пра Шэрлака Холмса
Спадкаемцы знакамітага пісьменніка афіцыйна дазволілі аўтару папулярных на Туманным Альбіёне гісторый пра юнага шпіёна Алекса Райдэра “напісаць раман пра дэтэктыва з Бэйкер-стрыт” – упершыню з 1915 года. Па словах самога Хоравіца, “ён проста не змог адмовіцца ад такой магчымасці”.

“Я літаральна закахаўся ў творчасць Дойла яшчэ ў 16 гадоў, – расказаў пісьменнік у інтэрв'ю агенцтву Рэйтэр. – З тых часоў я не раз перачытваў кнігі пра прыгоды Холмса і вельмі рады, што мне даецца шанец вярнуць яго да жыцця”.

Чакаецца, што раман апублікуе брытанскі выдавецкі дом “Арыён” у верасні гэтага года. Энтані Хоравіц ужо заявіў, што плануе стварыць “першакласную гісторыю для новага пакалення чытачоў”, прытрымліваючыся пры гэтым “духу арыгінальнага твору Артура Конана Дойла”.
паводле podrobnosti.ua

Чытайце таксама

340