№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Прэмію Эліята атрымаў нобелеўскі лаўрэат

26 студзеня 2011

Прэмію Эліята атрымаў нобелеўскі лаўрэат
У шорт-ліст прэміі 2010 году таксама ўваходзілі Шэймас Хіні, Робін Робертсан, Браян Тэрнэр, Сайман Эрмітыдж і іншыя паэты. Усе фіналісты прэміі атрымаюць прызы ў памеры адной тысячы фунтаў стэрлінгаў. Пераможцу ўручаць 15 тыс. фунтаў.

Ўолкат, грамадзянін Сэнт-Люсіі, піша па-ангельску. Паэт атрымаў Нобелеўскую прэмію па літаратуры ў 1992 годзе. Ён выпусціў каля 30 вершаваных зборнікаў і больш за 20 п'есаў. Доўгі час Ўолкат, якому цяпер 83 гады, выкладаў літаратуру ў Бостанскім універсітэце, адкуль сышоў у 2007 годзе.

Прэмія Т. С. Эліята заснаваная ў 2003 годзе брытанскім Таварыствам паэтычнай кнігі (Poetry Book Society), якое ў 1953 годзе стварыў сам Т. С. Эліят. Гэтай прэміяй узнагароджваюцца паэтычныя зборнікі, якія выйшлі ў Вялікабрытаніі. Раней яе лаўрэатамі рабіліся такія паэты, як Шэймас Хіні, Кэрал Эн Дафі і Тэд Х'юз.
паводле lenta.ru

Чытайце таксама

345