№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Яшчэ адзін ліст Джона Кітса выстаўлены на аўкцыён

28 студзеня 2011

Яшчэ адзін ліст Джона Кітса выстаўлены на аўкцыён
Поўны горычы і шкадаванняў ліст напісаны ўжо смяротна хворым Кітсам у 1820 годзе. Да гэтага часу сухоты ўжо давялі яго да стану, пры якім ён не мог бачыцца з сябрамі і абмяжоўваўся толькі перапіскай. Крыху пазней у тым жа годзе сябры павезлі Кітса ў Рым у надзеі, што цёплы клімат падоўжыць яму жыццё. Але вандраванне зацягнулася, і Кітс толькі да лістапада дабраўся да сталіцы Італіі, дзе і памёр праз некалькі месяцаў ва ўзросце 26 гадоў.

Калекцыянер і паэт Рой Дэвідс прадае ліст разам са збоам з больш чым 500 рукапісаў і партрэтаў, сярод якіх ліст сэра Ўолтэра Рэйлі, эсэ Ўільяма Блэйка, неапублікаваная прамова Чэрчыля і шэраг матэрыялаў, звязаных з брытанскім паэтам-лаўрэатам канца ХХ стагоддзя Тэдам Х'юзам.

Аўкцыён адбудзецца ў Лондане ў сакавіку гэтага году.

Гісторыя паўтараецца: у 1886 годзе Оскар Ўайлд адгукнуўся на аналагічную падзею вершам “З нагоды продажу з аўкцыёну любоўных лістоў Джона Кітса”. Арыгінал і рускі пераклад Яўгенія Віткоўскага гл. тут.
паводле novostiliteratury.ru

Чытайце таксама

325