№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

“Носа” далі Уладзіміру Сарокіну

31 студзеня 2011

“Носа” далі Уладзіміру Сарокіну
Падчас дэбатаў журы і экспертаў у трох фіналістаў – Сарокіна, Паўла Нерлера (“Слово и “Дело” Осипа Мандельштама”) і Віктара Пялевіна (“Т”), было па чатыры балы, таму выбраць пераможцу дапамаглі гледачы, якія назіралі за спрэчкамі спецыялістаў. Дэбаты і ўручэнне прэміі прайшлі ў лекторыі Політэхнічнага музея ў Маскве.

Сарокін як лаўрэат “Носа” атрымае 700 тысяч расійскіх рублёў. Прыз глядацкіх сімпатый, які ўручаўся па выніках галасавання на сайце прэміі, дастаўся Сафіі Вішнеўскай, аўтару зборніка эсэ “Антре. История одной коллекции”. Памер гэтай прэміі складае 200 тысяч расійскіх рублёў.

Прэмія “Нос” прысуджаецца падчас дэбатаў, за якімі назіраюць гледачы. Яны могуць дадаць каму-небудзь з фіналістаў адзін бал, прагаласаваўшы за яго. Гэта і дапамагло Сарокіну атрымаць прэмію.

У журы прэміі пад старшынствам сацыёлага Аляксея Левінсона ўвайшлі паэт Алена Фанайлава, філолаг Марк Ліпавецкі, літаратар Кірыл Кобрын і журналіст Уладзімір Талстоў. Экспертамі сталі крытык Канстанцін Мільчын, тэлевядоўца Мікалай Аляксандраў і паэт Дзмітрый Кузьмін.

Прэмія “Нос” (“Новая словесность”) была заснаваная ў год 200-годдзя з дня нараджэння Мікалая Гогаля Фондам Міхаіла Прохарава. Штогадовую прэмію ўпершыню ўручылі ў 2010 годзе – тады перамагла Лена Элтанг з раманам “Каменныя клёны”, прыз глядацкіх сімпатый атрымаў той жа Сарокін за раман “Сахарный Кремль”.
паводле lenta.ru

Чытайце таксама

375