№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Прывучаючы прэм’ер-міністра да чытання, пісьменнік здаўся на сотай спробе

2 лютага 2011

Прывучаючы прэм’ер-міністра да чытання, пісьменнік здаўся на сотай спробе
Мартэл пачаў гэты праект у красавіку 2007 году. Ідэя прыйшла яму ў галаву пасля таго, як ён пабываў на прыёме ў канадскім парламенце. Разам з 49 іншымі мастакамі, пісьменнікамі і музыкамі Мартэл быў запрошаны ў парламент на святкаванне 50-годдзя Рады па мастацтвах Канады. Пісьменніка, аднак, уразіла, што гэтаму было аддадзена ўсяго некалькі хвілін, а прэм'ер-міністр нават не падняў галавы, каб зірнуць на прысутных там мастакоў.

Тады ён вырашыў кожныя два тыдні дасылаць прэм'ер-міністру выбітныя творы сусветнай літаратуры, пачаўшы з аповесці Льва Талстога “Смерць Івана Ільіча”. Сярод дасланых Мартэлам кніг таксама былі “Кандыд” Вальтэра, “Маленькі прынц” Экзюперы, “У чаканні Гадо” Сэмюэла Бэкета, “Пірагі і піва, або Шкілет у шафе” Самерсэта Моэма і многія іншыя.

Адказ на свае пасылкі пісьменнік атрымаў толькі двойчы – абодва разы гэта былі ветлівыя афіцыйныя лісты. Апошняй, сотай па ліку, кнігай, якую Мартэл даслаў прэм'ер-міністру, стала п'еса Важды Муавада “Пажары”. Чытаў прэм'ер яго кнігі ці не, невядома.

Мартэл прызнаўся, што ў сувязі з хуткім нараджэннем другога дзіцяці і выхадам у свет яго новага рамана прыйшоў час адмовіцца ад праекту. “Не магу не прызнаць, зрэшты, што я трохі стаміўся выкарыстоўваць кнігі як снарады ў палітычнай вайне”, – сказаў заявіў ён.

На фота прэм'ер-міністр Канады Стывен Харпер.
паводле lenta.ru

Чытайце таксама

439