№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Муміяда: кніга другая

2 лютага 2011

Муміяда: кніга другая
У аповесці “Камета над далінай мумітроляў” Мумітролю і яго сябрам, Сніфу і Снусмумрыку, даводзіцца выправіцца ў абсерваторыю, каб даведацца, ці не пагражае Зямлі чым-небудзь непрыемным страшная камета, якая вось ужо некаторы час вісіць над мумідолам. Па дарозе яны перажывуць мноства прыгодаў, сустрэнуцца не з адным хемулём і ўвогуле досыць прыемна прабавяць час.

Нагадаем, што мінулай вясной ужо выйшла першая аповесць мумісерыі – “Маленькія тролі і вялікая паводка”. Трэцяя кніга, спадзяемся, таксама ўжо на падыходзе.

Чытайце таксама

344