№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Апавяданні А. Табукі па-беларуску

16 лютага 2011

Апавяданні А. Табукі па-беларуску
Антоніа Табукі – сучасны італьянскі пісьменнік, перакладчык і філолаг-лузітаніст, буйны спецыяліст па творчасці Фэрнанду Пэсоа.

Творы Антоніа Табукі на беларускую мову перакладае таксама Аксана Данільчык. Так, апавяданне “Цягнікі, што ідуць у Мадрас” (са зборніка “Нязначныя памылачкі”) у яе перакладзе выходзіла ў “Дзеяслове”, а ўрывак з кнігі “Робіцца ўсё болей позна” друкаваўся ў блогу перакладчыцы. Цікава, што самі назвы кніг Аксана Данільчык пераклала іначай – “Маленькія нязначныя непаразуменні” і “Становіцца ўсё пазней і пазней”.
паводле prajdzisvet.org.

Чытайце таксама

394