№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Абвешчаны кароткі спіс Букераўскай прэміі-2009

8 верасня 2009

Абвешчаны кароткі спіс Букераўскай прэміі-2009
Стаўшы лаўрэатам тройчы, ён паб’е своеасаблівы рэкорд: за 40-гадовую гісторыю прэміі такога яшчэ не здаралася. Яго амаль аўтабіяграфічны раман “Летні час” (Summertime) расказвае гісторыю ангельскага біёграфа, які займаеццца жыццём і творчасцю позняга Джона Максвэла Кутзэе.

Яшчэ адным прэтэндэнтам на Букера з’яўляецца ўладальніца гэтай прэміі 1990 году Антонія Бает (A. S. Byatt) са сваёй “Дзіцячай кнігай” (The Children's Book).

Таксама ў “кароткі спіс” увайшлі паўфіналісты 2005 году Хілары Мэнтэл (Hilary Mantel) і двойчы фіналістка (2002 і 2006 гады) Сара Ўотэрс (Sarah Waters), а таксама двое дэбютантаў – Адам Фаўлдс (Adam Foulds) і Сайман Моўэр (Simon Mawer).

Адзін з сябраў журы Джэймс Ноці (James Naughtie) так выказаўся наконт сёлетняга “кароткага спісу” Букера: “Мы вельмі ўсцешаныя абвесціць такі моцны спіс, захапляльны настолькі, што, абіраючы пераможцу, нам давядзецца добра паламаць галаву. А выбраць будзе даволі цяжка. Гэта яркая проза, насычаная, паэтычная, што пранікае ўглыб чалавечай істоты”.

Пераможца Букераўскай прэміі-2009 будзе абвешчаны 6 кастрычніка 2009 году. Лаўрэат атрымае 50 000 фунтаў стэрлінгаў. Кожны з шасці фіналістаў “кароткага спісу” атрымае 2 500 фунтаў стэрлінгаў, а таксама мастацкае афармленне сваёй кнігі.
паводле rian.ru

Чытайце таксама

371