№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Міжнародны літаратурны фестываль да 100-годдзя Чэслава Мілаша пройдзе ў траўні

21 лютага 2011

Міжнародны літаратурны фестываль да 100-годдзя Чэслава Мілаша пройдзе ў траўні
На дадзены момант удзел у фестывалі пацвердзілі, сярод іншых, нобелеўскі лаўрэат Дэрэк Ўолкат, ірландскі пісьменнік, лаўрэат Букера-2005 Джон Бэнвіл, адзін з найбуйнейшых паўднёваафрыканскіх пісьменнікаў Брэйтэн Брэйтэнбах, кітайскі паэт Бэй Дао, амерыканскі паэт, лаўрэат Пулітцэраўскай прэміі-2008 Роберт Хас, які перакладаў вершы Мілаша на ангельскую, ганкураўскі лаўрэат Амін Маалуф.

Цэнтральнымі падзеямі фестывалю стануць чатыры паэтычныя вечары, назвы якіх пазычаныя з твораў Чэслава Мілаша: “Кніга азарэнняў”, “Неасяжная зямля”, “Горад без імені” і “Вялікае княства паэзіі”. Сустрэчы з паэтамі з розных краін будуць выдатнай нагодай для знаёмства з плынямі сучаснай сусветнай паэзіі.

Побач з паэтычнымі вечарамі праграма ўключае дыскусіі, звязаныя з галоўнай тэмай фестывалю – “Родная Еўропа”. Удзельнікі дэбатаў “Месца нараджэння” будуць гаварыць пра ролю самасвядомасці ў свеце ўзаемапранікальных культураў, якія разам з тым канкуруюць адна з адной. У дыскусіі “Пра адгалоскі мноства рэлігій” будзе разглядацца роля, якую адыгрывае сёння рэлігія.

У праграме фестывалю таксама запланаваныя:

Канцэрты. Падчас фестывалю адбудзецца 5 канцэртаў, якія прадставяць інтэрпрэтацыі паэзіі рознымі музычнымі стылямі: ад сімфанічнага і харавога да року, джазу і блюзу. Фестываль адкрые першае польскае выкананне араторыі, напісанай пад уражаннем ад паэзіі Чэслава Мілаша літоўскім кампазітарам Анутэ Нарбутайтэ.

Прэзентацыі кніг, у тым ліку доўгачаканай біяграфіі Чэслава Мілаша Анджэя Франашка.

Навуковая сесія “Мілаш і Мілаш”. У пачатку фестывальнага тыдня (9–13 траўня) адбудзецца навуковая канферэнцыя, арганізаваная факультэтам польскай філалогіі Ягелонскага ўніверсітэта. У праграме запланавана 77 дакладаў даследнікаў, якія займаюцца творчасцю Мілаша.

Перакладчыцкі семінар “Мілаш-365”. У межах фестывалю будзе арганізаваны семінар, задуманы як сустрэча перакладчыкаў твораў Мілаша, майстроў і пачаткоўцаў, а таксама даследчыкаў і крытыкаў творчасці паэта.
паводле instytutksiazki.pl

Чытайце таксама

Прэмію Шэрмана ўручаць 25 кастрычніка

Сёлета на прэмію Шэрмана намінаваліся 32 кнігі, перакладзеныя з 15 моваў.

Вера Бурлак стала сёлетняй лаўрэаткай прэміі Шэрмана

Прэмія імя Карласа Шэрмана была ўручана Веры Бурлак за паспяховы сінтэз перакладчыцкіх тэхнік пры пераўвасабленні мастацкага ўніверсуму Льюіса Кэрала ў перакладзе кнігі «Скрозь Люстэрка і што ўбачыла там…

Выйшла дэтэктыўная кніга Роберта ван Гуліка пра Старажытны Кітай

У выдавецтве “Кнігазбор” выйшаў зборнік дэтэктыўных апавяданняў Роберта ван Гуліка “Следства вядзе суддзя Дзі”. Перакладчыца — Ганна Янкута. Кніга падрыхтаваная сумесна Саюзам беларускіх пісьменнікаў і…

Сэкс, джаз і алкаголь: выйшаў даведнік па Вільні шалёных 70-х

Пасля цяжкай працяглай працы выйшаў з друку першы беларускі пераклад славутага рамана "Віленскі покер" Рычарда Гавяліса. Антысавецкі дэтэктыў, эратычны трылер і разам з тым даведнік па аўтэнтычнай Вільні,…

іншыя навіны
195