№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

У Вялікабрытаніі выйдзе кніга невядомых твораў Дафны Дзюмар’е

22 лютага 2011

У Вялікабрытаніі выйдзе кніга невядомых твораў Дафны Дзюмар’е
Апавяданні былі сабраныя Эн Ўілмар, жыхаркай размешчанага ў графстве Корнуал населенага пункта Фоўі. У гэтым горадзе доўгі час жыла Дзюмар’е. Ўілмар валодае кнігарняй. Яна на працягу некалькіх гадоў вывучала падшыўкі старых часопісаў і іншыя матэрыялы і ў выніку выявіла рэдкія раннія працы пісьменніцы.

Зборнік атрымае назву “Лялька” (The Doll), у гонар аднаго з апавяданняў, якія ў яго ўвайшлі. Напісаная Дзюмар’е ў 20-я гады мінулага стагоддзя “Лялька” – гісторыя пра мужчыну, закаханага ў дзяўчыну на імя Рэбэка, якая не адказвае яму ўзаемнасцю. Прычынай халоднага стаўлення Рэбэкі да героя выяўляецца механічная лялька мужчынскага полу, якая жыве з дзяўчынай.

Апавяданне “Лялька” раней ужо публікавалася (у прыватнасці, у 1937 годзе яно ўвайшло ў зборнік, які складаўся з твораў розных аўтараў). Аднак іншыя гісторыі, уключаныя ў анталогію, раней чытачам прадстаўленыя не былі. Зборнік “Лялька” паступіць у продаж у Вялікабрытаніі ў пачатку траўня 2011 году.

Самыя вядомыя творы Дафны Дзюмар’е – раман “Рэбэка” і апавяданне "Птушкі". Абодва творы былі экранізаваныя. Рэжысёрам карціны паводле апавядання “Птушкі” стаў Альфрэд Хічкок. Зрэшты, фільм Хічкока даволі моцна адрозніваецца ад арыгінальнага твора Дзюмар’е.
паводле lenta.ru

Чытайце таксама

329