№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Міжнародны фестываль мастацтваў “ГогальFest” стартуе ў Кіеве

11 верасня 2009

Міжнародны фестываль мастацтваў “ГогальFest” стартуе ў Кіеве
На працягу 17 дзён у Старым Арсенале ў Кіеве на плошчы больш за 500 квадратных метраў будзе прадстаўленая вялікая мультыдысцыплінарная праграма, у тым ліку сучасная акадэмічная і электраакустычная музыка, джаз, рок, сусветная класіка, экспазіцыя сучаснага мастацтва, тэатр, сучасны танец, артхаўс і дакументальнае кіно. Адначасна з канцэртамі, спектаклямі, экспазіцыямі будзе прапанаваная адукацыйная праграма, у прыватнасці прэзентацыі кніг, сустрэчы з пісьменнікамі, чытанні, лекцыі і майстар-класы.

Сваю праграму на форуме прадставяць каманды "Джаз Кактэбель", Moloko, Dutch Putch, "Маладосць" і "Адкрытая ноч". У межах фестывалю ўпершыню адбудзецца шоў-кейс украінскага тэатральнага мастацтва для дырэктараў і прадусараў расійскіх і заходніх фестываляў.

У “ГогальFest” возьмуць удзел праекты з 16 краінаў, у тым ліку з Францыі, Германіі, Гішпаніі, Бразіліі, Італіі, Швейцарыі, ЗША, Партугаліі, Балгарыі і іншых краінаў.

“ГогальFest” не толькі закліканы зрабіць "Мистецький Арсенал" (культурна-мастацкі і музейны комплекс, дзе адбудзецца фестываль) адным з магутных цэнтраў фестывальнага руху, але і стварыць на яго базе дзейны цэнтр развіцця сучасных мастацтваў, у якім будуць праводзіць заняткі майстры сусветнага значэння і які стане асновай для стварэння нацыянальнай канкурэнтназдольнай школы сучаснага мастацтва.
паводле rian.ru

Чытайце таксама

Трэці "Холмс" па-беларуску: з чаго ўсё пачалося

У выдавецтве “Янушкевіч” выйшла трэцяя кніга з серыі пра Шэрлака Холмса. У ёй пад адной вокладкай змешчаныя дзве аповесці Артура Конана Дойла — “Эцюд у пунсовым” і твор, які даў кнізе назву — “Знак чатырох”.…

У 2017 годзе Скарына выдаваў бы Біблію праз краўдфандынг: 5 фактаў да 500-годдзя ад кніжнай серыі "Амерыканка"

"Габрэйскі акцэнт": прэзентацыя новага нумару часопіса "ПрайдзіСвет"

11 верасня ў кнігарні “логвінаЎ” пройдзе вялікая “афлайнавая” прэзентацыя “Габрэйскага акцэнту” — новага нумару “ПрайдзіСвета” — з удзелам вядомых беларускіх аўтараў і перакладчыкаў.

Сталі вядомыя імёны фіналістаў прэміі імя Ежы Гедройца

Журы Прэміі імя Ежы Гедройца зацвердзіла Кароткі спіс. У яго ўвайшлі...

іншыя навіны
148