№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Напішы сцэнар для беларускага фільма!

2 сакавіка 2011

Напішы сцэнар для беларускага фільма!
На кінастудыях свету назіраецца крызіс сцэнарнага матэрыялу. Якасны, арыгінальны, глыбокі кінасцэнар у беларускім і замежным кінематографе цяпер на вагу золата. Мэта конкурса - заахвоціць маладых творцаў працаваць у гэтай перспектыўнай галіне кінаіндустрыі, а таксама выяўленне новых імёнаў беларускай драматургіі і сцэнарнага мастацтва.

Умовы конкурса:

- прымаюцца сцэнары, напісаныя для поўнаметражнага мастацкага фільма.
- прыярытэт будуць мець працы на сучасную тэматыку.
- удзельніку конкурсу на момант 31 сакавіка 2011 г. павінна быць не больш за 35 гадоў.
- працоўныя мовы конкурса - беларуская, руская, англійская. Дапускаецца таксама, каб асобныя героі размаўлялі на іншых мовах, але ўсе тлумачэнні і пераважная большасць рэплік павінна быць на прыведзеных вышэй мовах.

Прызы конкурсу:

1-ы прыз. Заключэнне аўтарскай дамовы, з наступным здымкамі фільма паводле сцэнара лаўрэата.
2-прыз. Публікацыя сямі найлепшых сцэнароў у адмысловым зборніку, які выйдзе ў выдавецтве “Логвінаў” у 2012 г., а таксама ў нумарах літаратурнага часопіса “Дзеяслоў”.

Працэдура конкурса:

1-шы этап. Не пазней за 31 сакавіка 2011 году канкурсант падае заяўку на ўдзел у конкурсе на электронную пошту ubooku@gmail.com. У заяўцы, пазначанай “Конкурс кінасцэнароў”, канкурсант павінны напісаць сваё імя і прозвішча, а таксама кантактны тэлефон ці адрас электроннай пошты. Пасля гэтага канкурсант атрымае пацверджанне на сваю заяўку і будзе запрошаны на абавязковую папярэднюю майстар-класу, якая пройдзе ў Мінску, у кнігарні “логвінаЎ” (пр. Незалежнасці 37А). Вядоўца майстар-класы - кінасцэнарыст Аляксандр Качан.

2-і этап. На папярэдняй майстар-класе ўдзельнікам паведамяць пра электронны адрас, адрозны ад пададзенага вышэйֽ на які яны змогуць дасылаць свае кінасцэнары. Тэрмін на здачу працы на конкурс - мінімум 2 месяцы з моманту майстар-класа.

3-і этап. Праз месяц пасля сканчэння тэрміну падачы сцэнароў на конкурс адбудуцца 2-я майстар-класа Аляксандра Качана і ўрачыстая цырымонія ў кнігарні "ЛогвінаЎ", падчас якой кампетэнтнае журы абвесціць пераможцаў конкурсу.

Склад журы:

Андрэй Кудзіненка, рэжысёр кінастужак “Містэрыі. Акупацыя” і “Масакра”
Віктар Казько, пісьменнік, аўтар сцэнароў да фільмаў “Паводка” і “Судны дзень”.
Аляксандр Качан, кінасцэнарыст, аўтар сцэнароў да фільмаў “Містэрыі. Акупацыя”, “Розыгрыш” і “Масакра”.
Артур Клінаў, раманіст, аўтар кнігі “Кароткі дапаможнік па горадзе Сонца”.
Аляксандр Дзебалюк, кінапрад’юсар.
Ігар Логвінаў, выдавец.
паводле lit-bel.org

Чытайце таксама

321