№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Дэвізам лонданскай алімпіяды стане радок Алфрэда Тэнісана

9 сакавіка 2011

Дэвізам лонданскай алімпіяды стане радок Алфрэда Тэнісана
Гэты фрагмент верша Тэнісана “Уліс” журы конкурсу Winning Words, якое складаецца з дзеячаў мастацтваў, палічыла найбольш прыдатным для размяшчэння на сцяне ў цэнтры лонданскай Алімпійскай вёскі. Сцяна са словамі Тэнісана будзе захаваная і ў жылым квартале, у які пасля завяршэння Гульняў будзе ператвораная Алімпійская вёска.

Радок To strive, to seek, to find, and not to yield напісаны на помніку брытанскага палярнага даследчыка Роберта Скота, які загінуў у Антарктыдзе.
паводле lenta.ru

Чытайце таксама

393