№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Маскоўскі тэатр ставіць спектакль па кнізе Паўлу Куэлью

11 сакавіка 2011

Маскоўскі тэатр ставіць спектакль па кнізе Паўлу Куэлью
Галоўныя ролі ў спектаклі выконваюць Агнія Дыткаўскітэ, Таццяна Лютаева, Аксана Акіньшына, Юрый Васільеў, Васіль Сцяпанаў і іншыя акторы.

Прэм'ера спектакля запланаваная на восень 2011 году, але, як адзначаецца ў прэс-рэлізе, "у сувязі з вялікай цікавасцю публікі" першыя перадпрэм’ерныя паказы адбудуцца 27 сакавіка і 16 красавіка на сцэне Тэатра кінаактора. Чакаецца, што на восеньскую прэм'еру прыедзе сам Куэлью.

Тэатр Юрыя Васільева – самы малады з маскоўскіх тэатраў. Ён быў створаны менш за год таму. Першым спектаклем тэатра стала п'еса "Гандляр цацкамі" па кнізе Віктара Дабрасоцкага.

Чытайце таксама

255