№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Абвешчаны “доўгі спіс” прэміі Рэнадо

11 верасня 2009

Абвешчаны “доўгі спіс” прэміі Рэнадо
Намінацыя “раман”:

Эльет Абэкасі (Eliette Abécassis) “Сефардка” (Sépharade)

Фрэдэрык Бэгбэдэр (Frédéric Beigbeder) “Французскі раман” (Un roman français)

Алэн Блацьер (Alain Blottière) “Магіла Томі” (Le tombeau de Tommy)

Бруно дэ Сэсоль (Bruno de Cessole ) “Найменш любімы” (Le moins aimé)

Давід Фанкінос (David Foenkinos) “Вытанчанасць” (La Délicatesse)

Мары-Элен Лафон (Marie-Hélène Lafon) “Абвестка” (L’annonce)

Венсан Месаж (Vincent Message) “Начныя вартаўнікі” (Les veilleurs)

Жан-П’ер Мілаванаў (Jean-Pierre Milovanoff) “Любоў – сібірская рака” (L'Amour est un fleuve de Sibérie)

Вераніка Авальдэ (Véronique Ovaldé) “Што я ведаю пра Веру Кандыду” (Ce que je sais de Vera Candida)

Жан-Марк Парызі (Jean-Marc Parisis) “Прыцягненне” (Les Aimants)

Патрык Пуавр д’Арвор (Patrick Poivre d'Arvor) “Аскепкі страчанай жанчыны” (Fragments d'une femme perdue)

Жэрар Пюсэй (Gérard Pussey) “Нябесныя філіялы” (Les succursales du ciel)

Аліўе Сэбан (Olivier Sebban) “Дзень тваіх імянінаў” (Le jour de votre nom)

Анна Вяземскі (Anne Wiazemsky) “Маё дзіця з Берліну” (Mon enfant de Berlin)

Намінацыя “эсэістыка”:

Жан-Люк Барэ (Jean-Luc Barré) “Франсуа Марыяк: інтымная біяграфія. 1885–1940” (Francois Mauriac: Biographie intime : Tome 1, 1885–1940)

Алэн Фінкелькраўт (Alain Finkielkraut) “Розум душы” (Un Coeur Intelligent)

Габрыэль Мацнэф (Gabriel Matzneff) “Змрочныя нататкі: 2007–2008” (Carnets noirs: 2007–2008)

Клод Ланцман (Claude Lanzmann) “Патагонскі заяц” (Le lièvre de Patagonie)

Пра прэмію: Прэмія імя Тэафраста Рэнадо (1586–1653), стваральніка першай французскай газеты (1631), прысуджаецца пачынаючы з 1926 году. Уручаецца ў адзін дзень з Ганкураўскай прэміяй. У выпадку, калі адзін з намінантаў на прэмію Рэнадо атрымлівае Ганкураўскую прэмію, журы Рэнадо абіраюць іншага кандыдата.

Чытайце таксама

440