№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

У Расіі абяруць найлепшую кнігу 1973 году

14 сакавіка 2011

У Расіі абяруць найлепшую кнігу 1973 году
“Ідэя разыграць прэмію НОС узору 1973 году ўзнікла з неабходнасці растлумачыць (у тым ліку і самім сабе), што ж мы шукаем у сённяшняй слоўнасці. А шукаем мы пункты перасячэння эстэтычнай навізны, новых моваў літаратуры – і новай глыбіні (вастрыні, шырыні – патрэбнае падкрэсліць) сацыяльнага аналізу. Аб тым, што такія пункты перасячэння магчымыя, сведчыць літаратура нядаўняга мінулага – у тым ліку (а магчыма, і ў першую чаргу) тыя тэксты, якія мы ўключылі ў “шорт-ліст 1973-га году”, – тлумачаць ініцыятары праекту.

Шорт-ліст праекту “НОС-1973”:

- Аляксандр Галіч. “Генеральная рэпетыцыя” (год напісання);
- Венедыкт Ерафееў. “Масква-Петушкі” (першая публікацыя);
- Васіль Шукшын. “Характары” (першая публікацыя);
- Андрэй Сіняўскі. “Прагулкі з Пушкіным” (першая публікацыя);
- Людміла Петрушэўская. “Урокі музыкі” (год напісання);
- Фазіль Іскандэр. “Сандра з Чэгема” (публікацыя першых раздзелаў);
- Саша Сакалоў. “Школа дурняў” (год напісання);
- Аляксандр Салжаніцын. “Архіпелаг ГУЛАГ” (публікацыя першага тома);
- Браты Стругацкія. “Пікнік на ўзбочыне” (першая публікацыя);
- Юрый Трыфанаў. “Нецярпенне” (першая публікацыя);
- Яўгеній Харытонаў. Проза (не датаваная, асноўны масіў адносіцца да 1970-х);
- Варлам Шаламаў. “Калымскія апавяданні” (1954 – 1973 гады напісання);
- Ігар Холін. Проза (пісаў з канца 1960-х);
- Уладзімір Набокаў. Strong Opinions (першая публікацыя).

Рашэнне абраць для правядзення рэтра-конкурсу менавіта 1973 год яго арганізатары тлумачаць тым, што тады былі скончаныя ці ўпершыню надрукаваныя шматлікія важныя літаратурныя творы.

На сайце прэміі “НОС” адкрытае чытацкае галасаванне.

Чытайце таксама

302