№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Уручэнне прэміі "Дэбют" пройдзе ў Дзень паэзіі

19 сакавіка 2011

Уручэнне прэміі

Будуць адзначаныя пераможцы ў трох намінацыях: паэзія, проза, мастацкі пераклад. Да разгляду журы прымаліся дэбютныя кнігі, напісаныя па-беларуску аўтарамі ў веку да 35 гадоў і выдадзеныя цягам 2010 году, а таксама грунтоўныя часопісныя і газетныя публікацыі.



Цырымонія адбудзецца ў галерэі “Ў” па адрасе: пр. Незалежнасці, 37а, ст. м. “Плошча Перамогі”.

Пачатак у 19.30.

Выступяць пісьменнікі і перакладчыкі Генадзь Бураўкін, Алесь Разанаў, Уладзімір Арлоў, Барыс Пятровіч, Лявон Баршчэўскі, Андрэй Хадановіч, а таксама маладыя аўтары, творы якіх увайшлі ў шорт-ліст прэміі. Прагучаць песні на вершы Максіма Багдановіча ў выкананні беларускіх музыкаў. Пасля цырымоніі адбудзецца аўтограф-сесія пераможцаў у кнігарні выдавецтва “Логвінаў” пры галерэі.

Уваход вольны.

Шорт-ліст літаратурнай прэміі “Дэбют”:

Паэзія:
Ірына Бельская. Падборка вершаў “…Бо ранак раніць”. “Дзеяслоў”, №44.

Ігар Кулікоў. Падборка вершаў “Закон узаемнае невылечнасці”. "Дзеяслоў", №47.

Віталь Рыжкоў. Зборнік паэзіі «Дзверы, замкнёныя на ключы». Мінск: Логвінаў, 2010.

Проза:
Сяргей Егарэйчанка. «Аповесць пра чалавека, які не хацеў быць Богам». "Літаратурная Беларусь"/"Новы час", кастрычнік 2010.

Анка Упала. «Інь-Ян». Іранічныя аповеды. "Дзеяслоў", №47.

Наталка Харытанюк. Трынаццаць гісторый пра мёртвага катА. Минск: «Логвінаў», 2010.

Пераклад:
Антон Францішак Брыль / Дж.Р. Р. Толкін. «Каваль зь Вялікага Вутану». Мінск: «Логвінаў», 2010. Пераклад з англійскай.

Наста Лабада / Тувэ Янсан. «Маленькія тролі і вялікая паводка». Мінск: «Зміцер Колас», 2010. Пераклад са шведскай.

Вольга Цвірка / Мікаэль Ніэмі. «Папулярная музыка зь Вітулы». Мінск: «Логвінаў», 2010. Пераклад са шведскай.

паводле lit-bel.org

Чытайце таксама

422