№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Апошні любоўны ліст Джона Кітса прадалі з аўкцыёну

30 сакавіка 2011

Апошні любоўны ліст Джона Кітса прадалі з аўкцыёну
Гэта апошні вядомы ліст ангельскага рамантыка, што пражыў усяго 25 гадоў і памёр ад туберкулёзу ў 1821 годзе. Раней ён належаў калекцыянеру і паэту Рою Дэвідсу. Імя новага ўласніка не вядомае, бо пакупнік захацеў захаваць інкогніта.

У лісце хворы паэт, які ведае, што хутка памрэ, расказвае нявесце пра сваё каханне. Нягледзячы на тое, што Фані Брон жыла зусім побач з Кітсам, праз хваробу апошняга яны не маглі часта бачыцца, а таму ліставаліся.

Паводле словаў Роя Дэвідса, гэта апошні з 30 лістоў, напісаных Кітсам да сваёй каханай. Астатнія пасланні паэта захоўваюцца ў музеях і архіўных фондах Вялікабрытаніі.

“Гэты ліст — пацверджанне паэтычнага генія Кітса, моцы яго ўяўлення; словы ліста амаль складваюцца ў верш. Валодаць гэтым рукапісам — значыць максімальна наблізіцца да Кітса духоўна і фізічна”, — заявіў Дэвідс.

Кітс разам з Шэлі і Байранам лічыцца адным з найвялікшых ангельскіх рамантыкаў.
паводле lenta.ru

Чытайце таксама

408