№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Прэзентацыя новага "Паміжа"

30 сакавіка 2011

Прэзентацыя новага
На вечарыне таксама адбудзецца ўручэнне дыпломаў выпускнікам Беларускага Калегіюма. Ганаровую місію выканаюць яго кіраўнікі Алесь Анціпенка і Валянцін Акудовіч.

Пачатак вечарыны: 19.00

Адрас кнігарні “логвінаЎ”: Мінск, пр-т Незалежнасці, 37а.



Пра “Паміж-9”:

Новы нумар не зусім перыядычнага выдання “Паміж” прысвечаны тэме крызісу: фінансаваму, творчаму, эмацыйнаму, крызісу сярэдняга і пераходнага ўзросту — любому крызісу, на які здольны чалавек і не толькі.

Аднак у адрозненне ад большасці людзей, якім крызіс бачыцца нечым кепскім, змрочным, бесперспектыўным, рэдакцыя шукае ў крызісе надзею: “Крызіс — гэта яшчэ не катастрофа, але толькі магчымасць яе. ХХ стагоддзе абвясціла шмат крызісаў/смерцяў: смерць Бога, аўтара, літаратуры, суб’екта… Але мы бачым, як зноў аднекуль з’яўляюцца, хоць і рэдка, Вернікі, Аўтары, Асобы. Можа, пачынаецца крызіс эпохі сімулякраў?

Крызіс — гэта стан ПАМІЖ, гэта выклік чалавеку і чалавечы адказ на выклік, гэта не тупік, а шлях”.

Сярод твораў, прадстаўленых у нумары, — проза Кірыла Дубоўскага, Паўла Анціпава, Максіма Казакова, Надзеі Данішэўскай; філасофскае эсэ Вольгі Ціхановіч; паэзія Насты і Аўгіні Манцэвіч, Ірыны Барысевіч, Міхаіла Бараноўскага, Сяргея Сакумы; пераклады з Ціма Пірса, Германа Гесэ, П. Біхсэля, а таксама гутарка з пісьменнікам Юрыем Станкевічам.

Чытайце таксама

554