№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Абвешчаны шорт-ліст Букера-2011

31 сакавіка 2011

Абвешчаны шорт-ліст Букера-2011
Лаўрэата “Букера” гэтага году назавуць 18 траўня ў межах Сіднэйскага літаратурнага фестывалю, а цырымонія ўзнагароджання адбудзецца ў Лондане 28 чэрвеня.

Вядомы брытанскі аўтар інтэлектуальных дэтэктываў Джон Ле Карэ, даведаўшыся пра тое, што ён у спісе фіналістаў, папрасіў выключыць з галасавання ягоную кандыдатуру. “Я вельмі ўсцешаны тым, што мяне прызналі фіналістам Букераўскай прэміі, але я прынцыпова не ўдзельнічаю ні ў якіх літаратурных конкурсах, таму прашу выкрасліць маё імя”, — аргументаваў Ле Карэ. У сваю чаргу, старшыня журы Р. Джэкоскі запэўніў, што Ле Карэ абавязкова застанецца ў спісе прэтэндэнтаў на прэмію.

“Нам вельмі шкада, што ён прыняў такое рашэнне, бо мы — гарачыя прыхільнікі яго творчасці”, — адзначыў ён.

У шорт-ліст, акрамя Ле Карэ, трапілі:

Ван Аньі (Кітай)
Хуан Гайтысола (Гішпанія)
Джэймс Келман (Шатландыя)
Амін Маалуф (Францыя)
Дэвід Малуф (Аўстралія)
Дачыя Мараіні (Італія)
Роінтан Містры (Канада)
Філіп Пулман (Вялікабрытанія)
Мэрылін Робінсан (ЗША)
Філіп Рот (ЗША)
Су Тон (Кітай)
Эні Тайлер (ЗША)
паводле themanbookerprize.com

Чытайце таксама

298