№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

У Англіі знойдзены рэдкі экзэмпляр Бібліі караля Якава

5 красавіка 2011

У Англіі знойдзены рэдкі экзэмпляр Бібліі караля Якава
Сябра мясцовай царкоўнай рады Крыс Масцін-Лі ў інтэрв'ю агенцтву адзначыў, што Біблія ляжала на алтары і ёй мала карысталіся. Пры гэтым, па словах святара, усе, хто браў кнігу ў рукі, адзначалі яе старажытнае паходжанне. Аднак вызначыць гістарычную каштоўнасць выдання вырашылі на спецыяльным паседжанні царкоўнай рады толькі нядаўна.

У Хілмартан запрасілі эксперта з лонданскага Музея кнігі. Ён і высветліў, што Святое Пісьмо, якое захоўвалася ў царкве, — адно з самых старажытных выданняў Бібліі караля Якава. Пацвердзіць сапраўднасць дапамагла памылка, дапушчаная ў паўторным накладзе, да якога належыць знойдзеная кніга. У Евангеллі ад Мацвея ў адной з частак надрукавалі імя Іуды замест Ісуса. Кніга знаходзіцца ў даволі дрэнным стане: з ільняных лістоў амаль сцерлася пазалота, першыя пяць частак страчаныя. Вонкавы выгляд Бібліі таксама пацярпеў: у 1857 годзе вікарый царквы Святога Лаўрэнція паспрабаваў самастойна адрэстаўраваць кнігу і абрэзаў сцертыя старонкі, як гэта было прынята ў тую эпоху.

Біблія караля Якава — адна з найважнейшых кніг у гісторыі Вялікабрытаніі, на яе аснове сфармаваўся сучасны варыянт ангельскай мовы. Пераклад Бібліі быў зроблены ў пачатку XVII стагоддзя, калі да Якава I звярнуліся пурытане, незадаволеныя ўжо існымі варыянтамі кнігі. Над перакладам Бібліі працавалі амаль сем гадоў, выкарыстоўваючы грэцкія і лацінскія варыянты Святога Пісьма.

Біблія караля Якава цяпер лічыцца самай распаўсюджанай версіяй Пісьма, яна перакладзеная на сотні моваў. Захаваных першых асобнікаў кнігі налічваецца не больш за 200. Брытанскія СМІ ўлучылі Біблію караля Якава ў спіс 12 самых значных кніг краіны. Кіраўніцтва царквы Святога Лаўрэнція мае намер выставіць знойдзены ў іх асобнік на ўсеагульны агляд.
паводле lenta.ru

Чытайце таксама

Выйшла дэтэктыўная кніга Роберта ван Гуліка пра Старажытны Кітай

У выдавецтве “Кнігазбор” выйшаў зборнік дэтэктыўных апавяданняў Роберта ван Гуліка “Следства вядзе суддзя Дзі”. Перакладчыца — Ганна Янкута. Кніга падрыхтаваная сумесна Саюзам беларускіх пісьменнікаў і…

Сталі вядомыя імёны фіналістаў прэміі імя Ежы Гедройца

Журы Прэміі імя Ежы Гедройца зацвердзіла Кароткі спіс. У яго ўвайшлі...

Новыя кнігі з серыі "Паэты планеты": Катул, Каханоўскі, Кітс, Гайнэ

19 красавіка ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча пройдзе прэзентацыя новых кніг з серыі "Паэты планеты".

Прэзентацыя зборніка вершаў Баляслава Лесьмяна

30 лістапада 2017 года а 19-ай гадзіне ў кнігарні “Сон Гогаля”(вул. Леніна, 15) у рамках цыкла “МЕСЯЦ ПОЛЬСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ” адбудзецца прэзентацыя зборніка выбраных вершаў Баляслава Лесьмяна ў перакладзе…

іншыя навіны
115