№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Лаўрэата турэмнага конкурсу злавілі на плагіяце

5 красавіка 2011

Лаўрэата турэмнага конкурсу злавілі на плагіяце
Паэтычнае спаборніцтва праводзіла турма ангельскага горада Норыдж, графства Норфалк. 36-гадовы Серхіё Лапа, які чакае суду за спробу забойства, узяў у ім удзел з вершам “У ложку” (In Bed) і ў выніку заняў другое месца. Тэкст быў апублікаваны ў турэмным перыядычным выданні Inside Time.

Аднак як мінімум восем іншых зняволеных апазналі ў апублікаваным тэксце верш Філіпа Ларкіна “Размовы ў ложку” (Talking in Bed). Пра тое ж у лісце ў газету паведаміў і турэмны наглядчык.

Паводле паведамлення прадстаўніка турмы, прысуджэнне прызавога месца плагіятару не на жарт абурыла іншых зняволеных. Як мінімум восем насельнікаў Норыджа раз’юшыліся праз тое, што скрадзены верш надрукавалі, а іх вершы выкінулі ў сметніцу.
паводле lenta.ru

Чытайце таксама

430