№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

У Польшчы з'явіўся Інстытут імя Козліка Матоліка

7 красавіка 2011

У Польшчы з'явіўся Інстытут імя Козліка Матоліка
Еўрапейскі цэнтр казкі павінен стаць тым месцам, куды прыязджаюць — і даведваюцца пра казкі ўсё. Яго галоўная мэта — вучыць гуляючы і гуляць вучачыся, паведамляе “Rzeczpospolita”. “Пад назвай “інстытут” не хаваецца навуковая ўстанова ў традыцыйным разуменні”, — гаворыць дырэктар Інстытута Караліна Кэмпчык.

Інстытут казкі будзе арганізоўваць майстар-класы і канферэнцыі, якія датычаць дзіцячай літаратуры, а таксама канферэнцыі ў галіне дзіцячай псіхалогіі і педагогікі. Другой галіной дзейнасці будзе спрыянне студэнтам універсітэта ў Кельцах праходзіць педагагічную практыку.

Прафесар Марэк Контны, знаўца дзіцячай літаратуры, называе “ўнікальнай формулай” спалучэнне навуковага плёну ўніверсітэта і практыкі Еўрапейскага цэнтра казак: “Мы лічым, што дзякуючы гэтаму ўдасца зрабіць так, каб свет казкі пачаў функцыянаваць у нашай свядомасці як той, што стварае новы абшар для развіцця асобы дзіцяці”.

Стваральнікі дзіцячай літаратуры ў сваю чаргу спадзяюцца, што інстытут стане месцам іх сустрэчаў з чытачамі, а таксама базай для пошуку прычынаў таго, што цікавасць да казак у дзяцей і іх бацькоў занепадае.

Біяграфічная даведка. Козлік Матолік (Koziołek Matołek) — герой культавага польскага комікса, створанага ў 1933 г. Карнэлем Макушыньскім (тэкст) і Мар'янам Валентыновічам (малюнкі). Гісторыі пра Козліка Матоліка ўвайшлі ў скарбонку класічнай польскай дзіцячай літаратуры.
паводле rp.pl

Чытайце таксама

Вера Бурлак стала сёлетняй лаўрэаткай прэміі Шэрмана

Прэмія імя Карласа Шэрмана была ўручана Веры Бурлак за паспяховы сінтэз перакладчыцкіх тэхнік пры пераўвасабленні мастацкага ўніверсуму Льюіса Кэрала ў перакладзе кнігі «Скрозь Люстэрка і што ўбачыла там…

Прэмію Шэрмана ўручаць 25 кастрычніка

Сёлета на прэмію Шэрмана намінаваліся 32 кнігі, перакладзеныя з 15 моваў.

Выйшла дэтэктыўная кніга Роберта ван Гуліка пра Старажытны Кітай

У выдавецтве “Кнігазбор” выйшаў зборнік дэтэктыўных апавяданняў Роберта ван Гуліка “Следства вядзе суддзя Дзі”. Перакладчыца — Ганна Янкута. Кніга падрыхтаваная сумесна Саюзам беларускіх пісьменнікаў і…

іншыя навіны
226