№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Экранізацыя “Майстра і Маргарыты” выходзіць на экраны праз 17 гадоў пасля здымак

7 красавіка 2011

Экранізацыя “Майстра і Маргарыты” выходзіць на экраны праз 17 гадоў пасля здымак
Рэжысёру карціны Юрыю Кару ўдалося сабраць самавіты акторскі склад: ролю Маргарыты выканала Анастасія Вярцінская, Майстра — Віктар Ракаў, Воланда — Валянцін Гафт, Кароўева-Фагота — Аляксандр Філіпенка, Івана Бяздомнага — Сяргей Гармаш, Сцёпы Ліхадзеева — Сяргей Ніканенка, Ешуа Га-Ноцры — Мікалай Бурляеў, Гелы — Аляксандра Захарава, Азазэла — Уладзімір Сцяклоў, Міканора Басога — Леанід Кураўлёў, Юды — Ігар Вернік, Левія Мацвея — Леў Дураў, Іосіфа Каіфы — Вячаслаў Шалевіч. Не дажылі, на жаль, да гэтага дня Міхаіл Ульянаў, які сыграў ролю пракуратара Юдэі Понція Пілата, Віктар Паўлаў, які сыграў ката Бегемота, Барыслаў Брандукоў, якія ўвасобіў вобраз Варэнухі, Спартак Мішулін, які сыграў Арчыбальда Арчыбальдавіча.

Па словах рэжысёра, ён паспрабаваў захаваць у экранізацыі шматслойнасць літаратурнага арыгіналу, усе яго тэмы і сюжэтныя лініі. На першы план выведзеныя дзве галоўныя лініі рамана — Воланда і Чалавека, Ешуа і Пілата, і ўжо потым — любоўная гісторыя Майстра і Маргарыты. Толькі ў канцы ўсё лініі сыходзяцца разам.

Акрамя класічных булгакаўскіх персанажаў у карціне фігуруюць і такія постаці, як Сталін, Ленін і Гітлер. Раней Кара растлумачыў, што гэта не чыста “перабудовачная” дэталь — яны сталі б героямі фільма і цяпер. Ён прыгадаў булгакаўскі тэкст: на балі Сатаны міма Маргарыты прайшлі сотні асобаў, сярод якіх яна заўважыла Малюту Скуратава, Месаліну, Калігулу і іншых. Калі надышоў час вырашаць, хто стане гасцямі балю ў фільме, рэжысёр вырашыў, што Маргарыта цалкам магла ўбачыць на ім галоўных палітычных дзеячаў не толькі далёкага мінулага, але і ХХ стагоддзя.

Здымачная група паспрабавала ўвасобіць рэаліі булгакаўскай кнігі: сутарэнне Майстра здымалі ў склепе, які апісаны ў рамане, дом Маргарыты — у асабняку на Астожанцы, а дзеянне кнігі Майстра — у Ізраілі. Падчас здымак фільма не ўжываліся кампутарныя тэхналогіі.

Выхад карціны прымеркаваны да святкавання 120-годдзя з дня нараджэння Міхаіла Булгакава, якое будзе адзначацца ў траўні. Стваральнікі карціны выказалі надзею, што фільм натхніць на чытанне тых, хто не чытаў “Майстра і Маргарыту”, — перш за ўсё маладых гледачоў.
паводле novostiliteratury.ru

Чытайце таксама

232