№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Кніга І. Бабкова трапіла ў паўфінал прэміі Angelus

21 верасня 2009

Кніга І. Бабкова трапіла ў паўфінал прэміі Angelus
, пісьменнікам з 21 краіны Цэнтральнай Еўропы: Албаніі, Аўстрыі, Беларусі, Босніі і Герцагавіны, Балгарыі, Харватыі, Чэхіі, Эстоніі, Літвы, Латвіі, Македоніі, Малдавіі, Германіі, Польшчы, Расіі, Румыніі, Сербіі, Славакіі, Славеніі, Украіны і Венгрыі. Кожны выдавец мае права прапанаваць на атрыманне прэміі аднаго польскага і аднаго замежнага аўтара. Сёлета прэмія ўручаецца ў чацверты раз.

14 кніг, што трапілі ў паўфінал:

Давід Албахары "Мана" (Сербія)
Януш Андэрман "Усё гэта" (Польшча)
Ігар Бабкоў "Адам Клакоцкі і ягоныя цені" (Беларусь)
Анджэй Барт "Фабрыка мухаловак" (Польшча)
Тэадора Дзімава "Маці" (Балгарыя)
Радка Дэнэмаркова "Грошы ад Гітлера" (Чэхія)
Ота Філіп "Суседзі і іншыя" (Чэхія)
Інга Івасюў "Бамбіна" (Польшча)
Міленка Ергавіч "Рута Танэрбаўм" (Боснія і Герцагавіна)
Сігітас Парулскіс "Тры секунды нябёсаў" (Літва)
Ежы Пільх "Марш Polonia" (Польшча)
Бернхард Шлінк "Вяртанне дадому" (Германія)
Ёзэф Шкварэцкі "Выпадкі з жыцця інжынера чалавечых душаў" (Чэхія)
Кшыштаф Варга "Гуляш з турула" (Польшча)

Фінальная сямёрка будзе вядомая 20 кастрычніка, а ўручэнне прэміі адбудзецца 5 снежня.
паводле euroradio.fm

Чытайце таксама

399