№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

У Кіеве ўсталявалі помнік У. Караткевічу

19 красавіка 2011

У Кіеве ўсталявалі помнік У. Караткевічу
Кампазіцыя вагой каля 2,5 т і вышынёй 2,5 м стваралася з сакавіка мінулага году. Бронзавы Караткевіч трымае рукі ў кішэнях паліто, на галаве яго — берэт. Пісьменнік стаіць на фоне разгорнутай кнігі; адну з яе старонак упрыгожвае цытата з верша Караткевіча на беларускай і ўкраінскай мовах:

І пад птушак зялёны гоман
Нарадзіліся для абшараў
Плод кахання бору і хмары —
Мой Дняпро, і Бяроза, і Нёман.



Уладзімір Караткевіч скончыў філалагічны факультэт Кіеўскага ўніверсітэта, працаваў у сярэдняй школе ў вёсцы Лясовічы Кіеўскай вобласці, добра разбіраўся ва ўкраінскай літаратуры.

Першапачаткова помнік Караткевічу планавалася ўсталяваць у канцы мінулага году, у гонар 80-годдзя з дня нараджэння пісьменніка. Бронзавая скульптура з Мінска ў Кіеў была адпраўленая яшчэ 14 снежня.

Але толькі 14 красавіка двухметровы Караткевіч з’явіўся побач з будынкам беларускай амбасады ў Кіеве. Разам з чорнымі стужачкамі і кветкамі, якія гараджане прынеслі ў знак скрухі па загінулых у выніку выбуху ў мінскім метро.

Чытайце таксама

973